Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не бойцеся, Аляксандра Фёдараўна, — ціха сказаў ён, i здзіўленая Саша пазнала Уладзіміра Іванавіча.

— Вы? Вы тут?

Ён асцярожна ўзяў яе за локаць i адвёў ад хаты, трымаючыся, аднак, у цені ад клёнаў.

— Я тут. Райком стварыў групу самааховы. Час ваенны. Учора каля Дземяхоў мы парашутыстаў лавілі. Трох застрэлілі, двое здаліся. А сёння вось… маці адведаў… i вас захацеў пабачыць.

— А вось гэта неабавязкова, — непрыязна адказала Саша; прамільгнула думка: яна пацалавала гэтага чалавека, упэўненая, што ён ідзе на фронт, а ён тут туляецца, каля дому, у той час, калі ўсе іншыя i Пеця недзе пад кулямі.

Ён, мабыць, сумеўся, бо нейкі момант памаўчаў. Саша намагалася разгледзець яго твар — што на ім адбіта? Але было цёмна.

— Я лічыў сваім абавязкам папярэдзіць вас, Аляксандра Фёдараўна, — сказаў ён амаль шэптам. — Вы павінны ехаць адгэтуль, эвакуіравацца… Вам нельга тут аставацца… Вы камсамолка…

— Нікуды я не паеду! — узлавана адказала Саша i хмыкнула іранічна: — Добрая вы самаахова: ходзіце па начах, наганяеце страх, паніку. Karo вы ахоўваеце? Сябе?

Уладзімір Іванавіч зноў узяў яе за локаць, моцна сціснуў i горача зашаптаў:

— Шура, паверцемне, яквашамудругу, як… камуністу… Я не сябе ахоўваю. Але становішча вельмі складанае… Тры дні назад нашы пакінулі Мінск… Немцы пад Жлобінам…

— Здалі Мінск? — ледзь не крыкнула Саша.

— Цішэй. Не трэба панікі.

— А Мурманск?

— Пры чым тут Мурманск? — здзівіўся настаўнік.

— Там — мой муж.

— A-а…

— Няўжо праўда здалі Мінск? Не магу паверыць!

— Я ведаю напэўна… I таму прыйшоў да вас… З Рэчыцы эвакуіруюць сем'і…

Цяпер Саша паверыла яму, паверыла, што ён прыйшоў з самымі шчырымі намерамі, як добры друг, i адчула ўдзячнасць да гэтага чалавека. Не ведаючы, як выказаць яе, сваю ўдзячнасць, даверліва спытала:

— Што ж мне рабіць?

— Прыязджайце заўтра ў Рэчыцу. Я паклапачуся, каб вас пасадзілі ў эталон для эвакуіраваных.

Дзякую, — шчыра i проста сказала яна i насцярожана прыслухалася. У хаце заплакала дзіця. А недзе ўдалечыні пачуўся гул самалётаў. Забыўшыся развітацца, яна кінулася ў хату — да дзіцяці.

II

У Рэчыцу Саша не паехала. Яна разважыла інакш: недалёка за Дняпром i Сожам яе родная веска, бацькоўская хата, а таму няма патрэбы ехаць некуды ў белы свет. Дома яна будзе ў поўнай бяспецы, бо калі нават ворагу ўдасца дайсці да Дняпра, то туды, за дзве вялікія ракі, яму ніколі не прарвацца. У гэтым яна ўпэўнена i таму яшчэ з тыдзень пасля размовы з Уладзімірам Іванавічам жыла i працавала тут. I толькі тады, калі ў наваколлі з'явіліся вайскоўцы i пачалі будаваць умацаванні, яна вырашыла ехаць. Ёй цяжка было развітвацца з мясцінай, дзе пачалося яе самастойнае жыццё i дзе кожная рэч напамінала пра Пецю i аб ix шчасці, кароткім, але яркім. Што чакае яе наперадзе?

Аня ўзяла ў калгасе каня i сама ехала за фурмана. Калі пагружаліся, Саша здзівілася, што ў яе набралася так многа рэчаў.

— Абжылася я тут у вас, — сказала яна Ані.

— Я мяшок жыта пакладу, Шура, — прапанавала Аня.

— Што вы, Аня! Навошта ён мне?

— Ой, усё спатрэбіцца. Не адна ты цяпер. Жыць трэба, дачку гадаваць. Бяры. А я твой шнур сажну.

Два дні назад, па указанию райкома, калгасныя пасевы раздалі калгаснікам, інтэлігенцыі — па колькасці едакоў. Сашы таксама далі сотак дваццаць. Гэта ўстрывожыла: дрэнная прыкмета. Уласна кажучы, не столькі вайскоўцы, колькі раздзел пасеваў прымусіў яе ўспомніць папярэджанне Уладзіміра Іванавіча i хутчэй ехаць за дзве вялікія ракі.

Нарэшце i мяшок з жытам пакладзены на воз. У хаце асталося самае дарагое — дачка. Саша пайшла па яе. Пярэдняя палавіна, дзе яна жыла, здалася цяпер залішне вялікай, пустой i ад гэтага няўтульнай.

Саша спавіла малую, пацалаваладзяцейгаспадыні. Узяла дачку на рукі i яшчэ раз агледзелася. Гаспадыня памалілася на абразы. Сашу неяк вельмі ўсхвалявала гэта. Захацелася плакаць.

— Аня, калі пісьмо ад Пеці прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Як-небудзь, — яшчэ раз папрасіла яна, хоць аб гэтым прасіла неаднойчы.

— Перадам, Шурачка, сама прынясу. Тут жа недалёка. Дабягу.

«Аня таксама не верыць, што яны могуць дайсці сюды», — з палёгкай падумала Саша.

На вуліцы колькі суседак выйшлі правесці яе. Абкружылі фурманку.

— Вось i вы, Шура, нас пакідаеце, — сказала адна з жанчын, цяжка ўздыхнуўшы. — Учора настаўніцы, каторыя не з нашых мясцін, выехалі. Адны мы астаёмся… Пуста, як пасля чумы.

У Сашы балюча сціснулася сэрца. Яна не ведала, што адказаць, як суцешыць гэтых добрых i гаротных жанчын. Яна як бы адчувала нейкую сваю віну перад імі. Але ў чым яна вінавата? Хіба лягчэйшы яе ўласны лес? Хіба яна не такая ж салдатка? Але яна ўцякае ад вайны за дзве вялікія ракі, а яны астаюцца тут… Ці мае права яна рабіць гэта?..

— Дзіця захварэе — не будзе каму глянуць, — як бы дакорам ёй гучаць словы маладухі з дзіцем на руках.

Саша апускае вочы, мацней прыціскае да грудзей уласнае дзіця. Не, гэта не дакор, гэта — боль душы.

— Шчаслівай вам дарогі, Шурачка, — кажа тая ж жанчына з дзіцем ласкава i шчыра. — Абыдзецца ўсё добра — не забывайце нас, прыязджайце.

Саша радасна страпянулася, з удзячнасцю глянула на жанчын вачамі, поўнымі слёз.

— Я вярнуся… Я абавязкова вярнуся да вас… Родныя вы

мае… добрыя!..

— Ну, хопіць вам!.. Цалуйцеся ды паедзем. Дарога няблізкая, — грубавата сказала Аня, па-мужчынску ўскочыўшы на воз i ўзяўшы лейцы ў рукі.

У мястэчку яны заехалі ў бальніцу — развітацца з Марыяй Сяргееўнай. Саша глянула на ўрача i жахнулася: як тая пастарэла за колькі дзён, схуднела, пасівела.

— Што з вамі, Марыя Сяргееўна?

— Ca мной? Нічога, мой друг, — спакойна, але сумна адказала ўрач, правёўшы далоняй па скроні.— Што ў людзей — тое i ў мяне. Гора. Ад гора не маладзеюць… Вунь i ў цябе таксама цені пад вачамі. Не дае спаць? — Яна кіўнула на малую, што ляжала паміж імі на лаўцы ў цені маладых таполяў.

Поделиться:
Популярные книги

Николай Гоголь

Труайя Анри
Проза:
историческая проза
6.40
рейтинг книги
Николай Гоголь

Народ, да!

Коллектив авторов
Старинная литература:
мифы. легенды. эпос
5.00
рейтинг книги
Народ, да!

История человечества. Россия

Харченко Павел
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История человечества. Россия

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

"Фантастика 2024-164". Компиляция. Книги 1-25

Злотников Роман Валерьевич
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-164. Компиляция. Книги 1-25

Киберпространство

Ливадный Андрей Львович
43. Экспансия: История Галактики
Фантастика:
космическая фантастика
7.69
рейтинг книги
Киберпространство

QT 4: программирование GUI на С++

Саммерфилд Марк
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
QT 4: программирование GUI на С++

Игра реальностей. Дрейк

Мелан Вероника
1. Город. Игра реальностей
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Игра реальностей. Дрейк

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.33
рейтинг книги
Тринадцатый

Новая трилогия Возвышения. Том 1

Брин Дэвид
Шедевры фантастики
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Новая трилогия Возвышения. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Танец отражений

Буджолд Лоис Макмастер
9. Сага о Форкосиганах
Фантастика:
научная фантастика
9.12
рейтинг книги
Танец отражений

Замок (сборник)

Вилсон Фрэнсис Пол
Мастера остросюжетного романа
Фантастика:
мистика
5.00
рейтинг книги
Замок (сборник)