Фаўст
Шрифт:
Эўфарыён
З вашае волі — Не выйдзе ваш сын.(Уецца паміж хорам, парываючы ўсіх да танца.)
На карагоды я Майстар і зух, — Толькі б мелодыя, Жвавасць і рух.Алена
Добра, сыночак, скачы, Танцам красунь вучы. Ты карагодзь, іграй.Фаўст
Не падабаецца, не — Гэты іх танец мне. Скончыцца лепш няхай!Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.
Хор
Ручкай рухаваю, Плаўнай і гнуткай, Ножкаю жваваю, Спрытнай і хуткай, Вабячы вока нам Станам дзіцячым, Пасмаю-локанам, Рухам гарачым, Зачаравала Гэта дзіця. Сэрца ўспалала Ад пачуцця!Паўза.
Эўфарыён
Вы ўсе, дзяўчаты, Як тыя лані, Хутчэй пад шаты, А я за вамі. Я — паляўнічы, Дзічына — вы!Хор
У скокі-ловы Пачнём гуляць мы, Усе гатовы Цябе абняць мы. Бяжым, красунчык, На паплавы!Эўфарыён
Ляцім, лунаем Над лугам, гаем. Рахманай мілай Я не лаўлю,— Узяўшы сілай, Мацней люблю.Алена і Фаўст
Шал які! Які тут вэрхал! — Ні канца і ні супыну. Праз лугі, праз гоні рэхам Трубны год ляціць над долам! Гоман, грукат, віск і крык!Хор (хутка ўваходзячы па адной)
Ганарысты жартаўнік ён — Не спыніўся перад колам, Усярэдзіну пранік ён, Падхапіў дзяўчо — і знік!Эўфарыён (несучы маладую дзяўчыну)
На забаву я красу Правам дужага нясу. Грудзі пругкія я ўпешчу, Губкі пухлыя я ўлешчу, Моц сваю, запал і волю Перамогай задаволю.Дзяўчына
Адпусці! У гэтай плоці Вольны дух і сіла ёсць, І тваёй юрні, ахвоце Не аддасца прыгажосць. Замахнулася замнога Самаўпэўненасць твая, Ой, глядзі, з цябе, дурнога, Пасмяюся ўволю я.(Успалымняецца і ўзносіцца.)
Ну, саколік, дагані! У эфірнай вышыні Дагарыць краса мая!Эўфарыён (атрасаючы рэшткі полымя)
Тут навокал граніт, Тут лясны гушчар, А юначы мой спрыт Прагне ўзвіцца да хмар, Ветру парыўнага свісту, Хваляў буруннага хлісту. Я на прастор палячу — Вольна дыхнуць хачу!(Скача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)
Алена, Фаўст, хор
Хочаш з козачкай зраўняцца,— Не сарвіся з гонкіх круч.Эўфарыён
Мне б угору толькі ўзняцца, Разарваць тугі абруч! Бачу і пазнаю: Я ў Пелопса{236} стаю — Край абмыты марамі, Край з крутымі гарамі.Хор
Можа, цябе гнятуць Лес і ўцёсы? Глянь: доле ў нас растуць З гронкамі лозы, Смоквы, нібы ў раі — Розныя ёсць плады. У блаславёным краі Блаславёны і ты.Эўфарыён
Ваша адна трызня: Мірнага ўведаць дня. Перамога і бой — Вось дэвіз мой!Хор
Хто парываецца прагна Да ваяўнічых дзей, Той губіць марна Шчасце надзей.Эўфарыён
Роджаны гэтай зямлёй — Ведае бой, Праліць у змаганні кроў Заўсёды гатоў. І не скарыць нічым Чыстых душой, Шчасце хай дасць усім Пераможны бой!Хор
Гляньце, ўгору ён імкнецца, Прагне ўвысь ужо смяльчак,— Не дзіця ён, не сагнецца У баі герой-юнак.Эўфарыён
Што мне хвалі, што муры мне, Я ж упэўнены ў сабе! Сіла, моц мая абрыне Перашкоды ў барацьбе. Меч скую са сталі звонкай, Каб не сеў на горб тыран. Будзь, жанчына, амазонкай, А дзіця будзь, як тытан!Хор
Слава паэзіі, Дзіўнай кудзесіі! Зоркай яна Ззяе з цямна, Грудзі лагодзіць, Дух наш малодзіць — Сэрцаў вясна!Эўфарыён
Не, я не хлопчык кучаравы — Юнак узброены ідзе. На бой святы, на бой крывавы Ён за сабой братоў вядзе. На бой, Герой! Там слава і трыумф надзей!Алена і Фаўст
Поделиться:
Популярные книги
Дети немилости
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
1759. Год завоевания Британией мирового господства
Научно-образовательная:
история
4.00
рейтинг книги
Школьный Надзор
Дозоры
Фантастика:
фэнтези
7.59
рейтинг книги
Linux Mint и его Cinnamon. Очерки применителя
Компьютеры и Интернет:
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Сборник статей и интервью 2009г (v1.23)
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Потерянный разум
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Том 6. Зарубежная литература и театр
6. Собрание сочинений в восьми томах
Документальная литература:
критика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Учебник
Научно-образовательная:
история
юриспруденция
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.40
рейтинг книги
"Фантастика 2024-164". Компиляция. Книги 1-25
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мясной Бор
Проза:
военная проза
историческая проза
7.50
рейтинг книги