Чтение онлайн

на главную

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Пратэй

Няхай яны пяюць пеаны Праменням Феба і Дыяны, Будуюць ім высокі храм, Хай ідалаў шукаюць новых, Багоў ствараюць мармуровых — А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам. І прастаіць тут патароча, Пакуль не здарыцца канфуз І не стаўчэцца ў пыл і друз, Калі ў глыбінях загрукоча. Засушаць сэрцы, ссушаць душы Гады жыцця на ўбогай сушы. Найлепшы побыт у вадзе, Там светлы дух не прападзе. Пратэй-дэльфін я, дай памчу

(Ператвараецца ў дэльфіна.)

Цябе на воды і на волю. Тваю там прагу задаволю І з Акіянам спалучу.

Фалес

Параду мудрую дае Фалес: Стварэння новага працэс Пачні з азоў, пачні з калыскі, Правер усе спачатку нормы, Прайдзі шматтысячныя формы — Да чалавека шлях не блізкі.

Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.

Пратэй

Спяшайся ў мора, дух без плоці! Жыві ў яго вадавароце, Дазнай уласнай паўнаты, Але не ўзлазь багам на плечы, Захоўвай вобраз чалавечы — Далей ісці няма куды.

Фалес

І нам з табою, бедалагам, Пабыць людзьмі было б няблага.

Пратэй (Фалесу)

А ён твайго, бадай што, складу! І ты свой час пакінуў ззаду — Як здань, хоць тысячу гадоў Па фэстах гойсаць ты гатоў.

Сірэны (на скалах)

Распасцерлі мякка крылы Галубіцы ў чарадзе, Лёгкім вэлюмам закрылі Срэбны месяц на вадзе. Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі І любоўных ласк яны.

Нерэй (падыходзячы да Фалеса)

Што над морам серабрыцца,— Не пазнае просты госць. А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт.

Фалес

Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён.

Псілы і марсы{203} (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)

Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса. Шануем, як вока зяніцу, Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца З дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца, Ні крыжа, ні нават арла{204},— Яны не шкадуюць людзей і жытла, Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла І сеюць варожасць усюды заўжды. Ды толькі не могуць яны перашкодзіць На хвалях красуням марскім карагодзіць І везці царыцу сюды.

Сірэны

Рушыць плаўна ў шуме, ў пене За царыцай світа слуг — Ззяе, грае атачэнне; Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды. А ў святочным тым святле — Сёстры мілыя дарыды З Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай — Самай першай на ўвесь свет.

Дарыды (плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)

Асмужы срабрыстым глянцам, О Селена, гэты фэст, Каб наш бацька мог абранцам Памагчы абраць нявест.

(Нерэю.)

Гэтых гордых мараходаў Ратавалі, бераглі. Між камення, скал і гротаў Даглядалі як маглі. І цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам І саюз наш блаславі.

Нерэй

Двайны здабытак ваш у дабраце, З якою вы ў суладдзі жывяце.

Дарыды

Стаўся ты такім сардэчным, Новы цуд яшчэ ствары — Каб каханне стала вечным, Іх — бяссмерцем адары.

Нерэй

Упіцеся сваёю доляй, Любіце смелых юнакоў,— Ды я не Зеўс і ўласнай воляй Не абяссмерчу маракоў. Хістаюць хвалі вас і месяць — Вось так хістае і любоў; Калі міне мядовы месяц, На бераг іх вярніце зноў.

Дарыды

І тут разлука, хоць ты плач, І межы, й берагі. Кахання вечнага і ўдач Не хочуць даць багі.

Юнакі

Каб вы ў наканаваны час Любілі гэтак міла — Не трэба вечнасці, хай нас Пасля бярэ магіла.

Галатэя набліжаецца на ракавіне-калясніцы.

Нерэй

Ты тут, мая радасць!

Галатэя

О бацька! О лёс! Спыніся, дэльфіне, мяне ты прывёз.

Нерэй

Мінулі нас, плывуць далей Шумлівай чарадою. Бо што ім бацька іх Нерэй З бясконцаю журбою; Адна хвілінная сустрэча — І ўжо суцешыўся старэча!

Фалес

Пашана, хвала вам і слава! Душу маю ўцехай заслала. І радасна помніць заўжды: Паходзіць усё ад вады! У ёй анішто не завяне. Пануй жа, царуй, Акіяне! Каб не ты з вятрыскамі, З дажджавымі пырскамі, Рэкамі, патокамі, Росамі і сокамі, Амярцвела б зямля назаўсёды! Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!
Поделиться:
Популярные книги

Геймер. Тетралогия

Андреева Юлия Игоревна
Фантастика:
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Геймер. Тетралогия

Алексей Михайлович

Сахаров Андрей Николаевич
4. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.80
рейтинг книги
Алексей Михайлович

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Володин Григорий Григорьевич
36. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 36

Великое испытание

Imperew
2. Ютрейн
Фантастика:
фэнтези
ненаучная фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Великое испытание

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Радищев

Форш Ольга Дмитриевна
Проза:
историческая проза
5.20
рейтинг книги
Радищев

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Королевский казначей

Костейн Томас
Приключения:
исторические приключения
6.00
рейтинг книги
Королевский казначей

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина

Аромалогия. Quantum Satis

Миргородская Светлана
Дом и Семья:
здоровье и красота
6.60
рейтинг книги
Аромалогия. Quantum Satis

Deus vult

Рокотов Алексей
3. Путь князя
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Утерянные победы

фон Манштейн Эрих
След в истории
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.75
рейтинг книги
Утерянные победы

Избранное

Зощенко Михаил Михайлович
Фантастика:
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Избранное

Лабиринт Минотавра (сборник)

Шекли Роберт
Сборники Роберта Шекли
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Лабиринт Минотавра (сборник)