Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?Сфінкс
О так! Змяшайся з гэтым збродам І дзейнічай сабе на ўдачу! А нам нішто — з Егіпта родам, Прывыклі да ўсяго, здавён Кіруючы раскладам дзён.{177} Мы сядзім ля піраміды — Суд людскі мы, суд Феміды{178},— Войны, мір, спакой, кашмары Не маркоцяць нашы твары.Каля вусця Пенея
Пеней{179}, акружаны ручаямі і німфамі.
Пеней
Пашапчыся, мой чарот, Шапачы трывожна, голле, Вербалознік і таполя. Забушуй, вадаварот. Недаспаў я; ў грозным гудзе, У далёкім гуле рэха Чую: будзе, нешта будзе — Будзе нейкая пацеха.Фаўст (выходзячы да ракі)
Што такое! З-за лістоты, Праз наплыў лясной дрымоты Чую голас нейкай мовы, Замагільны і суровы. Вецер шастае ўначы, Плешчуць хвалі аб карчы.Німфы (Фаўсту)
Там лепшы спачынак Ад спеваў сірэны,— Дзе ў лесе плюскоча Ручай задуменны. Удосталь не меў ты Спакою спакон, А мы табе песняй Навеем тут сон.Фаўст
О, я не сплю! З якой прычыны Наяве сняцца мне жанчыны, Што водзяць вольны карагод? Ці мара гэта, ці ўспаміны З маіх далёкіх юных год? Плывуць у зарасці пад шаты Красуні вабныя, дзяўчаты,— Увасабленне чараўніц. Нібы царыцы ў німбах славы, Чароўны позірк, стан рухавы У яснай чыстасці крыніц. Плывуць у завадзь, дзе патокі Стварылі плёс рачны шырокі; І вось ажыў цяністы гай, Лунае смех, сваволяць віскі, Звініць вада, іскрацца пырскі,— Кіпіць гарэзны вадаграй І разліваецца далёка. Ці ж задаволю гэтым вока? О не! Дапытлівы мой зрок Праз навесь голля, мглу і змрок Царыца надзіць, што на троне Сядзіць у велічнай кароне. Цуд! Дзівосная затока! Пышна, велічна, шырока Па ўлагоджанай вадзе, Шыі выгнуўшы дзяржаўна, Самаўпэўнена і плаўна — Лебедзі — у чарадзе. Іх важак раскінуў крылы, Хвалі гоніць з поўнай сілы — Да царыцы. Чарада, Як па знаку тайнай змовы, Рассыпаецца на ловы — Шумна пеніцца вада. Ад раптоўнае развязкі Дзевы службу, абавязкі Ах! забылі і з вады Без сваёй царыцы з шумам, З крыкам і спалошным тлумам Уцякаюць хто куды.Німфы
Прыкладзіце, сёстры, вушы Да зямлі, да гулкай сушы: Чую — удалечыні Нехта мчыцца на кані І ляціць парой начной З нейкай важнай навіной.Фаўст
То не мара! Хірон жа гэта; Ідзе гара Да Магамета! Імчыць скакун, як на турніры. Магутны ён, адважны ён, Славуты, мудры сын Філіры{180}. Спыніся ж! Памажы, Хірон!Хірон
Чаго табе?Фаўст
Свой бег стрымай!Хірон
Няма калі!Фаўст
Чакай, чакай! Вазьмі з сабой.Хірон
На крыж сядай! Куды ідзеш? Дамчу імкліва Цябе праз рэчку да заліва.Фаўст (сядаючы)
Мне ўсё адно. Удзячны я навек Табе, вялікі чалавек, Высакародны педагог, Што ўзгадаваў для перамог Герояў мужныя кагорты,— Апеты ўжо твой подзвіг горды!Хірон
Які настаўнік? Нават у Палады Ужо ніхто не просіць больш парады, Цяпер і вучань стаў другі, Ён сам управіць Ментару мазгі.{181}Фаўст
Тады ўрачу, які адзін Спазнаў сакрэты ўсіх раслін І немач лечыць, моц дае,— Вітанні выкажу свае!Хірон
О, колісь быў я моцны духам, Умеў залечваць раны сам, Цяпер свой дар аддаў шаптухам, Знахаркам розным і папам.Фаўст
Як муж вялікі, муж бывалы, Не любіш слухаць ты пахвалы І ўсім даруеш без аддачы Свае заслугі, славу, ўдачы.Хірон
І ўладару, і жабраку ты кум — Такі падлізнік і шаркун.Фаўст
Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны — З тваёй эпохі ўсе яны; Ты поруч з імі як паўбог Жыў доўга і, вядома, ўведаць мог, Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі, Найболей варты быў тваёй павагі.Хірон
Усе славутыя яны, Элады мужныя сыны: У сіле рук, красе натуры — На першым месцы Дыяскуры; Дзе памагчы, дзе трэба даць парады — Там першынство трымалі Барэяды; Разважнасць, мудрасць, справядлівы чын Увасабляў Язон, пястун жанчын; Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры, Спяваў чароўна, звонка граў на ліры; Ну, а ў Лінкея карабель Не сеў на рыф ні разу і на мель — І ў перамозе, і ў бядзе Было ім добра ў дружнай грамадзе.Фаўст
А Геркулес, чым ён быў адмысловы?Хірон
Не крой мне сэрца. Што тут словы! На жаль, не бачыў я Гермеса, Не бачыў Феба і Арэса, Затое ён, зямны, перада мной — І бог, і волат, і герой! Юнак прыгожы, царскі сын, Заўжды аддана і заўзята Старэйшага ён слухаў брата І найлюбімейшых жанчын. Такога больш не родзіць Гея, І не ўзнясе на неба Гера. Не ўславяць міф і эпапея: Не хопіць фарбаў у Гамера!Поделиться:
Популярные книги
Младший сын
1. Государи московские
Научно-образовательная:
история
8.50
рейтинг книги
12 великих комедий
Вожди Советского Союза
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
Гобелены Фьонавара (сборник)
Гобелены Фьонавара
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца (сборник)
Фантастика:
фэнтези
8.76
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Империум. Антология к 400-летию Дома Романовых
Фантастика:
фэнтези
социально-философская фантастика
героическая фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
"Фантастика 2025-25". Компиляция. Книги 1-24
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мясной Бор
Проза:
военная проза
историческая проза
7.50
рейтинг книги
Сказки и истории
Проза:
классическая проза
6.60
рейтинг книги
Грусть белых ночей
Библиотека "Дружбы народов"
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
История человечества. Восток
История человечества
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.25
рейтинг книги
Театральная Энциклопедия
Справочная литература:
словари
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00