Фаўст
Шрифт:
Надзея
А як скончыцца гулянне, Як уранні сонца ўстане, Я і сёстры здымем маску, Каб паўстаць у поўным бляску. Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі, Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.Мудрасць
Ад Надзеі і Апаскі Ўсе няшчасці і заганы, Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы. З-за слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала. У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крылы, Найсвятлейшая багіня, Ў німбе смеласці і сілы. Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славы, А імя ёй — Перамога.Заіла-Тэрсіт{144}
О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў Прад ёю кленчыў і дрыжаў! Ахвотніц славы, перамог — У воз саміх бы я запрог. Адно мне толькі па нутры: Карціць — нагамі дагары Перавярнуць усё падрад: І лоск, і пыху, і парад — Вось гэта быў бы маскарад!Герольд
Я на цябе, пракляты сметнік зла, Не пашкадую і свайго жазла! Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк. Стуліўся, ссунуўся, абмяк — Няма… вось толькі яйка… Яйка тое Расце і пухне, як жывое… І на вачах збялелых дам Са шкарлупы палезлі блізнюкі: Кажан і змей. І нацянькі — Кажан на крылах, змей уплаз — Хутчэй пакінулі палац, Каб зліцца зноў і разам жыць. Я б не хацеў там трэцім быць!Гоман натоўпу
Зала ходырам… Шум, гром… Прэч бяжым, ану яго з дваром… Разгуляліся ў двары Нечысці, нетапыры… Нейкі свіст над галавой… Храбусценне пад нагой… Кажаны ляцяць з акна… Страшна… Ціхне гамана… Не да ўцех цяпер гасцям… Што тут робіцца?.. Няўцям…Герольд
Тут на святах год у год Я вартую уваход, Каб ніякі госць нязваны Не пранёс якой заганы, Каб нячысцік без білета Не пралез на свята гэта. Сёння ж раптам, як на грэх, Іх налезла поўны мех. З тым Заілам шмат марокі! А ўжо зноў я чую крокі, Дзіва новае зноў бачу! Як яго я растлумачу? У герольда абавязкі — Прадстаўляць на бале маскі, Быць разгадчыкам задач! А вось сёння хоць ты плач — Не магу! Вось калясніца Праз натоўп у залу мчыцца, Едзе плаўна, едзе смела. Жарабцоў кіруе ўмела, Спрытна, стоячы, вазніца. Збруя ззяе, серабрыцца, Ліхтары мігцяць магічна — Ўсё так дзіўна, непрывычна. Сціх гармідар карнавала, Вочы вырачыла зала. Не, не быць ужо дабру… Страшна мне… Дарогі…Хлопчык-каляснічы{145}
Тпру! Стойце, коні, не шалейце. Папускае цуглі, лейцы І загадвае вазніца Вам у зале прыпыніцца. Бачыце, якая ўхвала Нам на долю тут прыпала. Тут не дзіва дзіву дацца. Дай, герольдзе-распарадца, Як таму і след спачатку, Алегорыям разгадку.Герольд
Ну й задаў ты мне задачу! Апішу табе, што бачу.Хлопчык-каляснічы
Апішы!Герольд
Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, Не зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў.Хлопчык-каляснічы
Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.Герольд
Па бляску і гуллівасці вачэй, Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй, Аздобленай узорамі ля лытак, Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця І ўжо ў навуцы гэтай лысы.Хлопчык-каляснічы
А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?Герольд
Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара! Ён з большай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.Хлопчык-каляснічы
Не шчыра адказаў, не ад душы — Ты больш дакладна апішы.Герольд
А хто вам гожасць лепш апіша! Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!Хлопчык-каляснічы
Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!Герольд
Але ж і ты нам незнаёмы.Хлопчык-каляснічы
Паэт я, творца хараства! Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.Поделиться:
Популярные книги
Эволюционер из трущоб. Том 12
12. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неожиданность
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Бастард
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Вечный. Книга II
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Обломов
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
8.78
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
AutoCAD 2009
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Экспансия — II
11. Штирлиц
Детективы:
исторические детективы
7.78
рейтинг книги
Сатанизм для интеллигенции
Научно-образовательная:
религиоведение
7.00
рейтинг книги
Воин
2. Атланты
Фантастика:
научная фантастика
7.33
рейтинг книги
Мир смерти
Шедевры фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.77
рейтинг книги
Целительные силы. Книга 1. Очищение организма и правильное питание. Биосинтез и биоэнергетика
Дом и Семья:
здоровье и красота
4.00