Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Фу! як вульгарна! Мілы збродзе, Крыху пагрызліся — і годзе! З каханкай вам не навіна Тырчаць пад плотам давідна. Паслухайце, я вам сваю Таксама песеньку спяю, На модны крой яна. А вы як след За мной падцягвайце куплет.

(Спявае.)

Улез пацук аднойчы ў клець, Жывіўся салам, здорам, Распасвіў чэрава, што мець І Лютэру не сорам. Яму атруты да нары — Кладзі хоць лапкі дагары, Як бабніку якому.

Хор (натхнёна)

Як бабніку якому!

Брандэр

Забегаў ён угору, ўніз, Ваду піў з кожнай лужы, Падлогу скроб і сцены грыз, Звярэў, як чорт за душы, Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят,— Жыццё яму — ну, акурат Як бабніку якому.

Хор

Як бабніку якому.

Брандэр

Адчуў — прыходзіць здыхата, І шусь! — на кухню шпарка, Ляціць кулём, а тут пліта. І крыкнула кухарка: «Ага, ласунчык дарагі, Такі табе канец благі, Як бабніку якому!»

Хор

Як бабніку якому!

Зібель

Не баіцеся кары лютай! Хіба няма вам іншых штук, Як пацукоў марыць атрутай!

Брандэр

За кума стаў табе пацук?

Альтмаер

Што возьмеш з лысіны дурнога! Яму, бач, песня не ў руку, Бо ўбачыў сам сябе самога У гэтым здохлым пацуку.

Уваходзяць Фаўст і Мефістофель.

Мефістофель

Найперш, каб звыкнуцца памалу, Прыгледзься лепей да кагалу: Жывуць без лішніцы заўзята, Народу гэтаму што дзень — то свята, Да жартаў толькі ім ахвота. І круцяцца яны гуртом, Бы кацяняты за хвастом, У скоках гойсае галота. Далі па чарцы напавер, Дык на зямлі ім рай цяпер.

Брандэр

Тулягам, думаю, наўме З дарогі доўгай адпачыць За кубкам піва добрага ў карчме?

Фрош

І праўда! Як наш Лейпцыг не любіць, Парыж малы — на ўсіх людзях тут свой адбітак.

Зібель

А хто яны? Чаго ім трэба ў нас?

Фрош

Дазвольце толькі мне! Я пуншу папрашу. Па шкляначцы і ўраз Ім хітра выверну душу. Відаць, блакітнае крыві паны, Бо надта ж фанабэрацца яны.

Брандэр

Ат, пустабрэхі, трапачы!

Альтмаер

Магчыма!

Фрош

Зараз ім расклею рот!

Мефістофель (Фаўсту)

Не чуе чорта гэты зброд, Хоць іх рагамі казычы.

Фаўст

Салют, панове!

Зібель

Наш паклон!

(Аглядаючы Мефістофеля, ціха.)

Здаецца мне, кульгавы ён.{40}

Мефістофель

Падсесці нам кампанія дазволіць? Віна тут добрага не вып’еш век, Але нам смагу гумар ваш натоліць.

Альтмаер

Вы спешчаны, мяркую, чалавек.

Фрош

Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, Вы з панам Гансам там не выпівалі?{41}

Мефістофель

Ах, не было калі. А вось мінулы раз Адведалі, пілі. Ён так нам вас, Братоў сваіх, расхвальваў. І, дарэчы, Прывет вам шле і марыць аб сустрэчы.

(Кланяецца Фрошу.)

Альтмаер (ціха)

Што з’еў? Здагадлівы, аднак!

Фрош

Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.

Мефістофель

Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук!

Фрош

А вы, няйначай, віртуоз?

Мефістофель

Я б не сказаў, што ўжо дарос!

Альтмаер

Дык заспявайце нам!

Мефістофель

З ахвотай, з усім сэрцам.

Зібель

Але каб новую, каб з перцам!

Мефістофель

Поделиться:
Популярные книги

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Сёгун

Клавелл Джеймс
Азиатская сага
Приключения:
исторические приключения
прочие приключения
9.41
рейтинг книги
Сёгун

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Ведьмак (сборник)

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
6.67
рейтинг книги
Ведьмак (сборник)

Борис Березовский. Человек, проигравший войну

Бушков Александр Александрович
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
публицистика
4.00
рейтинг книги
Борис Березовский. Человек, проигравший войну

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Собрание сочинений

Гримм Якоб и Вильгельм
Детские:
прочая детская литература
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений

Скарамуш

Сабатини Рафаэль
1. Скарамуш
Приключения:
исторические приключения
8.58
рейтинг книги
Скарамуш

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Дьюма-Ки

Кинг Стивен
Фантастика:
ужасы и мистика
8.90
рейтинг книги
Дьюма-Ки

Имаджика

Баркер Клайв
7. Книга-загадка, книга-мистика
Фантастика:
фэнтези
7.56
рейтинг книги
Имаджика