Рша камен...

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Рша камен...

1991 г.
Рша камен...
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Гораду майму — дзевяцьсот. Не дужа шмат, але не так ужо і мала. Полацк, самы стары горад усходніх славян, вядома, старэйшы за яго, але многія — маладзейшыя.

Дзевяцьсот…

Усе гэтыя гады ляжыць ён на вышынях Беларуска-літоўскага ўзвышша, на ўвалах, над Дняпром і ягонымі парогамі. Пойдзеш некуды за Чарталле, сядзеш над празрыстымі водамі, паглядзіш на зарэчныя камяніцы і сады і адчуеш — радзіма. Хай сабе і не жылі тут твае продкі, а — радзіма.

Тое самае, відаць, адчуваў і Купала, бо нездарма ж ён пасяліўся менавіта ў гэтых мясцінах.

Усе мы пілі гэтую ваду. Карычневую, як чай, — з Аршыцы, мяккую і празрыстую — з Дняпра, вуглякісла-жалезістую — з Любавіцкіх крыніц.

I ўсе мы, з часоў Усяслава-чарадзея, асядалі на гэтых стасажэнных гарбах, на Кабыліцкім вапняковым кліне, здабывалі тарпу і секлі лясы, палявалі на бабровых гонях, ішлі на звера і дзічыну, здабывалі балотную жалезную руду, каменнае масла (нафта дагэтуль точыцца ў ваду з берагоў) і непараўнальны наш вапняк.

"Аршанцы-вапеннікі, на вапне любяцца, на вапне родзяцца і ў вапну кладуцца".

Мы заўсёды былі народ прадпрымальны. Дзегцяры, цагельнікі, смаляры. Наваколле нашага горада заўсёды славілася садамі і пародным быдлам. Першыя на Беларусі плугі з'явіліся ў сялян — тут. I яшчэ — вытворчасць дроту, цвікоў, шкур. I ўсё гэта — на крутых і ізвілістых берагах, на шматлікіх "бітых дарогах", дужа старажытных (князь Расціслаў ішоў праз Оршу на Друцк — някепскай дарогай — яшчэ ў 1127 годзе). Пазней сталі мы параходным краем (пала параходства, а шкада!), а яшчэ пасля — краем чыгуначным.

Любілі мураваць, калі паўсюль панавала дрэва. I звалі наш горад:

"Рша камен…"

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці.

I такія ж каменныя засталіся мы і цяпер. Толькі ўжо не смалу і шкіпінар дае Орша, а швейныя машыны, ільняныя тканіны, катлы і процьму ўсяго іншага, аб чым у кароткім слове не раскажаш.

Усе, хто еў вэнджаную рыбу са славутай аршанскай "курніцы", гуляў у "піва" на валах "замка Боны" ці на разбураных мурах езуіцкага калегіума, — усе тыя згодзяцца, што адзначае нас, карэнных аршанцаў, асобая аршанская рошчына. Яна ў незалежнасці, працавітасці, своеасобнасці меркаванняў.

Падтрымлівалі мы крамольнага князя Усяслава (быў гэта 1067 год, год першага ўпамінання аб горадзе). Прыйшоў на гэтую зямлю з рабункам Васіль Трэці — і яму здолелі даць па шыі аршанскія людзі. Спатрэбілася віцяблянам забіць ката Кунцэвіча — яны паклікалі на дапамогу нас, бо ведалі мужнасць нашу і вернасць.

Ніколі не любілі аршанцы тыранаў. Не хапала сілы — замыкаліся ў сабе. Хапала — давалі свету тых мужыкоў, што пабілі напалеонаўскі ар'ергард.

У грамадзянскую вайну немцы не ўвайшлі ў Оршу. А ў пачатку Вялікай Айчыннай па іхніх нашчадках ударыў тут першы залп "кацюш".

Слаўны мужнасцю яшчэ восемсот гадоў таму назад, горад мой у мінулую вайну пасылае на вялікую бітву Заслонава і насыпае пасля Курган неўміручасці над сваімі сынамі.

Мураваны стагоддзямі, росціць ён і сёння, як грыбы, рады новых будынкаў.

Пісьменны і абазнаны ў культуры яшчэ сярэднімі вякамі (у Куцейне была адна з першых друкарань) — дае роднаму краю, з сябе і навакольных вёсак, пісьменнікаў і паэтаў.

Горад-працаўнік, горад-паэт, горад-воін, горад-вучоны — жыць табе яшчэ тысячы і тысячы год. Нізкі табе паклон ад усіх тваіх сыноў.

Комментарии:
Популярные книги

Хроника семьи Паскье. Гаврский нотариус. Наставники. Битва с тенями

Дюамель Жорж
Проза:
классическая проза
семейный роман
5.00
рейтинг книги
Хроника семьи Паскье. Гаврский нотариус. Наставники. Битва с тенями

Выбор Шивы

Вебер Дэвид Марк
1. Галактический шторм
Фантастика:
научная фантастика
5.40
рейтинг книги
Выбор Шивы

Англо-русский и русско-английский словарь ПК

Мизинина Ирина
Справочная литература:
словари
6.30
рейтинг книги
Англо-русский и русско-английский словарь ПК

Сокровище

Касслер Клайв
9. Дирк Питт
Детективы:
боевики
7.00
рейтинг книги
Сокровище

Краем глаза

Кунц Дин Рей
Детективы:
триллеры
8.62
рейтинг книги
Краем глаза

Голубой бриллиант (Сборник)

Шевцов Иван Михайлович
Проза:
современная проза
4.50
рейтинг книги
Голубой бриллиант (Сборник)

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

Социализм. Экономический и социологический анализ

фон Мизес Людвиг
Деловая литература:
экономика
5.00
рейтинг книги
Социализм. Экономический и социологический анализ

Самоучитель UML

Леоненков Александр
Компьютеры и Интернет:
программирование
прочая компьютерная литература
5.00
рейтинг книги
Самоучитель UML

Кровь Севера

Мазин Александр Владимирович
3. Викинг
Фантастика:
альтернативная история
9.14
рейтинг книги
Кровь Севера

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.52
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Бесплодные земли (др. перевод)

Кинг Стивен
3. Темная Башня
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Бесплодные земли (др. перевод)

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V
Спасибо за голос.